Васіль Князеў - ён ваяваў у 10-гадовым узросце, штурмаваў Кёнігсберг і стварыў беларускі валейбол

24 марта 2024

Беларусь - краіна герояў, верных патрыётаў, тых, хто робіць на сумленне. Усё гэта ў сабе сабраў сын палка Васіль Князеў, якому менавіта сёння - 24 сакавіка - магло б споўніцца 90 гадоў.

Калі яму не было і 10 гадоў на яго вачах фашысты забілі бацьку і маці. Далей ён служыў у партызанскім атрадзе, уваходзіў у батальён Беларускіх арлянят, штурмаваў Кёнігсберг, і ўсё гэта ў 11-гадовым узросце!

Ужо ў мірны час ён, па сутнасці, стварыў беларускі валейбол, стаў заслужаным трэнерам СССР. Ён заўсёды быў адданы Беларусі, выхоўваў патрыятызм у розных пакаленняў беларусаў. Аб героях былых пор, якіх мы будзем памятаць заўсёды, распавёў Андрэй Казлоў (відэа).