У беларускай сталіцы станцуюць Чэхава

27 апреля 2017

"Вішнёвы сад" на пуантах. У беларускай сталіцы станцуюць Чэхава. Прэм'ера класічнай п'есы ў пластыцы адбудзецца сёння ўвечар у Музычным тэатры. Новая пастаноўка - дыпломная праца выпускніка Акадэміі музыкі Сяргея Мікеля - студэнта класа народнага артыста СССР, балетмайстра Валянціна Елізар’ева. Дарэчы, у прэм'ерным спектаклі задзейнічана ўся балетная трупа Музычнага.