У ЗША згублены кавалак зброевага плутонію

5 мая 2018

Радыеактыўнае рэчыва знаходзілася на захоўванні ў Дзяржаўным універсітэце Айдаха. Апошні раз улік плутонію-239 праводзіўся ў 2004 годзе. 14 аднаграмовых кавалкаў упакавалі ў ахоўныя чахлы для наступнага захавання. Пасля гэтага запіс пра плутоній выдалілі з базы звестак, якую ўніверсітэт абавязаны весці для Камісіі па ядзерным рэгуляванні. Аб знікненні аднаго з кавалкаў небяспечнага рэчыва стала вядома толькі зараз. Мясцовыя ўлады не выключаюць, што прычынай прапажы плутонію можа быць памылка ў запісах.