У Нігерыі працягваюць бясчынстваваць баевікі з групоўкі "Бока харам"

27 мая 2015

43 чалавекі забітыя падчас нападу экстрэмістаў на горад Губіа на паўночным усходзе краіны. Спалены 400 дамоў, разбураны 8 мячэцяў, школы і будынкі гарадской адміністрацыі. ЮНІСЕФ, між тым, б'е трывогу. Паводле звестак арганізацыі, тэрарысты "Бока харам" выкарыстоўваюць у якасці смяротнікаў дзяцей і маладых жанчын. Пакуль дакладна невядома, колькі тысяч дзяўчат знаходзяцца ў палоне ў экстрэмістаў. Паводле звестак ЮНІСЕФ, за шэсць гадоў супрацьстаяння з "Бока харам", тэрарысты ўзялі ў палон звыш 700 тысяч дзяцей.