Паўночная Карэя запусціла чарговую балістычную ракету ў бок Японіі

29 ноября 2017

Яна знаходзілася ў палёце каля 50 хвілін, пераадолела амаль тысячу кіламетраў і ўпала за 210 кіламетраў ад узбярэжжа прэфектуры Ааморы ў свабоднай эканамічнай зоне.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ назваў выпрабаванні КНДР непрымальнымі і запатрабаваў склікаць экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН. Яно пройдзе сёння.

У адказ на запуск Паўднёвая Карэя праводзіць уласныя выпрабаванні. Адзначым, апошні раз ракета з тэрыторыі КНДР была выпушчана ў верасні.