Як хутка сельгастэхніка будзе гатовая да новага сезона, якія планы на ўраджай у Брэстчыны

12 февраля 2024

Падчас падрыхтоўкі да вясновай пасяўной асаблівую ўвагу надаюць сельгастэхніцы. Механізатары прыводзяць у парадак свае аўтамабілі, трактары і ўсе неабходныя агрэгаты. Некаторыя гаспадаркі ўжо завяршаюць гэты працэс. Тэрмін гатоўнасці пасяўной тэхнікі ў Брэсцкай вобласці - да 10 сакавіка. Усе гаспадаркі рэгіёна таксама забяспечаны насеннем ярыны. Пра падрыхтоўку да новага сезона і планы на ўраджай аграрыяў Брэстчыны распавяла Ганна Буйкевіч (відэа).