У Германіі ўзнікла пагроза тэрарыстычных атак

9 июня 2013

Германіі, акрамя вялікай вады, зараз пагражаюць яшчэ і тэракты. Улады Саксоніі-Анхальта ўзмацняюць патруляванне і назіранне за дамбамі і іншымі водаахоўнымі будынкамі. Шматлікія СМІ атрымалі лісты з пагрозамі аб магчымых выбухах. Зараз паліцэйскія вядуць назіранне непасрэдна ля дамб і з паветра. Паводле апошніх звестак, паводка рухаецца на поўнач Германіі. Там ідзе эвакуацыя насельніцтва. Усяго ў Германіі на барацьбу са стыхіяй кінутыя каля 70 тысяч ратавальнікаў. Ім дапамагаюць і вайскоўцы.