Арына Сабаленка ў фінале малога выніковага турніру WTA

26 октября 2019
Вялікі поспех беларускага тэніса. Арына Сабаленка выходзіць у фінал малога выніковага тэніснага турніру WTA "Эліт трофі". Напружанае супрацьстаянне з чэшскай спартсменкай Каралінай Мухавай на стадыі паўфіналу завяршылася некалькі хвілін таму менавіта  на карысць прымы айчыннага тэніса. Гульня  атрымалася непрадказальнай -  7:5, 7:6. Аднак менавіта Арына прадэманстравала свой клас і дабілася перамогі. 

Зараз нас чакае фінальны паядынак, у якім Арына Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Нідэрландаў Кікі Бертэнс. За сваю гісторыю дзяўчаты пяць разоў сустракаліся ў вочным супрацьстаянні. І пакуль перавага на боку галандкі - 4:1. Матч пройдзе ўжо заўтра. Пачатак а 8-й гадзіне. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".