Беларусь сёння адзначае Дзень шахцёра

26 августа 2018

2018 - год юбілейны не толькі для Салігорска, якому 60, але і для Беларуськалія. Кожны пяты жыхар гэтага горада на поўдні Мінскай вобласці працуе ў шахтах і прадпрыемствах флагмана сусветнай калійнай галіны. А мінеральныя ўдабрэнні з пазнакай "Зроблена ў Беларусі" прыносяць карысць аграрыям больш як з 50 краін.

У планах Беларуськалія адкрыццё ў 2019 годзе Петрыкаўскага горна-ўзбагачальнага камбіната.