Сёння ў Валгаградзе ўзарваўся пасажырскі аўтобус

21 октября 2013
Версія следства - тэракт. Яго магла ўчыніць паўночнакаўказская смяротніца. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта нараджэнка Дагестана - 30-гадовая Наіда Асіялава, жонка аднаго з завадатараў бандфарміраванняў. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт Расіі.

Нагадаем, выбухное прыстасаванне спрацавала каля 14 гадзін у аўтобусе, калі ён знаходзіўся на прыпынку Лесабаза ў Валгаградзе. У транспартным сродку знаходзілася каля 40 пасажыраў. Загінулі 5 чалавек, больш як 20 пацярпелі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб тэракце, забойстве і пазапраўным абароце зброі.