Новы маршрут электробуса "Вітаўт"

12 февраля 2018

З сённяшняга дня ён рухаецца ў Мінску ад Цэнтральнага вакзала да дыспетчарскай станцыі “Вяснянка” па маршруце аўтобуса № 1. Экалагічны электратранспарт ўпершыню выходзіць на сталічны праспект Незалежнасці. У найбліжэйшыя два гады на дарогах Мінска з'явіцца яшчэ 60 электробусаў айчыннай вытворчасці. Жоўтыя "Вітаўты" курсіруюць таксама па маршрутах тралейбусаў № 59 - ад Сярова да Даўгабродскай - і 43 - да дыспетчарскай станцыі "Дружная".