Падрабязнасці суботняга тэракта ў Парыжы

20 марта 2017

Сталі вядомыя падрабязнасці суботняга тэракта ў Парыжы. 39-гадовы хлопец Зіяд бен Белькасем знаходзіўся пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў. Ён добра быў вядомы паліцыі - дзевяць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за гандаль наркотыкамі. У суботу раніцай Белькасем выкраў машыну і падчас праверкі дакументаў раніў паліцэйскага з пнеўматычнага пісталета. Пазней у аэрапорце Орлі з крыкамі, што гатовы памерці за Алаха ён напаў на службу бяспекі і паспрабаваў забраць зброю. Мужчыну забілі на месцы. У яго з сабой была каністра з бензінам, запальніца і Каран.