У Расіі аднавілі працу некаторыя прадпрыемствы

8 апреля 2020
У Расіі аднавілі працу некаторыя прамысловыя і будаўнічыя прадпрыемствы. Гэта пераважна сістэмаўтваральныя арганізацыі, спыненне якіх пагражае рэгіёнам эканамічным калапсам.

Улады Кітая адкрылі выезд з Уханя

Тым часам у Кітаі поўнасцю знятыя абмежаванні на ўезд і выезд з Уханя. Людзі, якія больш чым на два месяцы захраснулі ў горадзе, раз’язджаюцца  па краіне. На вакзалах утварыліся натоўпы: Ухань пакінулі 65 тысяч чалавек. Напярэдадні ў Кітаі ўпершыню не зарэгістравалі ніводнай смерці ад каранавіруса.