Новы паварот у расследаванні паштовага скандалу Хілары Клінтан

31 октября 2016

Федэральнае бюро расследаванняў ЗША прааналізуе электронныя лісты Хілары Клінтан, якія выяўленыя ў рамках расследавання справы аб разбэшчванні непаўналетняй. Яны былі знойдзеныя на электронных прыладах, якія належалі Энтані Вінеру, мужу памочніцы Клінтан. Мужчыну падазраюць у тым, што ён вёў перапіску празмерна адкрытага зместу з 15-гадовай школьніцай. Паведамляецца, што лісты, якія Клінтан адправіла з камп'ютара Вінера, могуць змяшчаць сакрэтную інфармацыю. Чакаецца, што аднаўленне расследавання нанясе істотны ўдар па перадвыбарнай кампаніі Клінтан.