Лятаць беларускімі авіярэйсамі стане больш камфортна

9 апреля 2018

"Белавія" атрымае пяць новых самалётаў Embraer у лізінг. Гэта самая буйная здзелка ў гісторыі кампаніі. Пастаўка першых трох паветраных суднаў чакаецца ўжо праз год, як раз да правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў. Два іншыя авіялайнеры з'явяцца ў беларускай паветранай прасторы ў снежні 2019 і красавіку 2020 года.

Пяць новых самалётаў паступяць у двухкласнай канфігурацыі: эканом- і бізнес-класа. Новыя самалёты належаць да віду сярэдняй далёкасці і дапамогуць пашырыць маршрутную сетку "Белавія". Так, ужо сёлета плануе адкрыць рэйсы ў Растоў-на-Дону і Казань, у наступным у Мюнхен, Мадрыд і Варонеж. Затым у краіны ЕС і Сярэдняй Азіі. Акрамя выгоды рэйсаў, пералёты беларусаў стануць больш камфартабельнымі і бюджэтнымі.