У зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях у Баку ўжо 6 узнагарод

16 июня 2015

Зусім хутка пачнуцца фіналы ў веславанні на байдарках і каноэ. Шанцы ёсць адразу ў некалькіх экіпажаў. Беларусы прадстаўленыя ў дзевяці фіналах - у жанчын і мужчын.

Таксама хварэем сёння за нашых прадстаўнікоў у кулявой стральбе і стральбе з лука, сінхронным плаванні, настольным тэнісе і жаночай барацьбе. Паядынкі запланаваныя ў баксёраў. Пачынаюць выступленне беларусы і ў пляжным валейболе.

У медальным заліку наша краіна пакуль на 10 месцы з шасцю ўзнагародамі.