Віталь Пясняк заваяваў золата на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Сербіі

11 марта 2019

Золата Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў  Сербіі. У вагавай катэгорыі 125 кілаграмаў Віталь Пясняк адолеў спартсменаў з Польшчы, Грузіі, Малдовы, а ў фінале быў мацнейшы за ўкраінца Юрыя Ідзінскага. Таксама ў актыве нашых барцоў вольнага і грэка-рымскага стыляў тры бронзавыя ўзнагароды. У жанчын золата ўзяла Анастасія Зімянкова, Ксенія Станкевіч заваявала бронзу.