Кіеў на аблогавым становішчы

19 февраля 2014

Кіеў на аблогавым становішчы, уезд у горад з паўночы абмежаваны. Паводле апошніх афіцыйных звестак, у бязлітасных сутыкненнях сёння ноччу загінулі 23 чалавекi, сярод іх 7 міліцыянераў, а таксама 2 супрацоўнікі ДАІ - яны былі расстраляныя падчас пагоні за аўтамабілем, які парушыў ПДР. Амаль 300 сілавікоў шпіталізаваныя. Трое з іх знаходзяцца ў коме, адзін - у стане клінічнай смерці.


Паводле звестак МУС Украіны, радыкалы пачалі прымяняць сілу. Акрамя камянёў і бутэлек з запальнай сумессю, яны выкарыстоўваюць супраць супрацоўнікаў міліцыі і агнястрэльную зброю. Гэта зафіксавалі журналісты на відэакамеры, а таксама медыкі, якія даставалі кулі з параненых.


Са зваротам да нацыі выступіў прэзідэнт краіны Віктар Януковіч. Паводле яго слоў, радыкалы перайшлі мяжу, заклікаўшы людзей да зброі, і парушальнікі закона павінны паўстаць перад судом.


Зараз украінская сталіца закрытая для ўезду - поўнасцю заблакіраваныя ўсе трасы, не працуюць чыгуначныя вакзалы і нават метро з-за пагрозы тэрактаў. Ва ўсіх дзіцячых садах і школах аб'яўлены выхадны.


Беспарадкі ахапілі і іншыя рэгіёны Украіны. У Львове і Цярнопалі захопленыя будынкі мясцовых адміністрацый і пракуратур, гараць упраўленні МУС. Акрамя таго, у Львове каля дзвюх тысяч радыкалаў узялі штурмам адну з часцей унутраных войскаў. Раненні атрымалі 30 салдат, у казармах палае пажар, ёсць апаска, што агонь можа перакінуцца на размешчаны недалёка зброевы склад.