Бязвізавую зону Аўгустоўскага канала пашыраць

22 июля 2017

Адметны турыстычны аб'ект без візы можна будзе наведаць у тым ліку па чыгунцы і на самалёце – праз гродзенскі аэрапорт. Такая ідэя прапанавана на тыдні на сустрэчы беларуска-польскай рабочай групы па развіцці ўнікальнага прыроднага комплексу. Прапанова спецыялістаў падмацавана лічбамі: за час дзеяння бязвізавага рэжыму магчымасцю наведаць акваторыю Аўгустоўскага канала і Гродзенскі раён з заходняга напрамку скарысталася больш за 26 000 замежных турыстаў. Шырокая і геаграфія гасцей - 55 краін свету.

Сумесны праект, які абмяркоўваецца, дазволіць мясцовым жыхарам займацца турыстычным суправаджэннем на абодвух баках Аўгустоўскага канала. Яшчэ адна ініцыятыва беларусаў і палякаў - уключэнне ўсяго Аўгустоўскага канала ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.