Каталонскі гнеў. Кожную ноч у Барселоне сапраўдныя вулічныя баі

20 октября 2019

А ў гэты час цэнтр Барселоны ўсё менш нагадвае турыстычны горад. Кожную ноч - сапраўдныя вулічныя баі. Гараць вітрыны, пакрышкі і смеццевыя кантэйнеры. На тратуарах  барыкады. Паліцэйскія для разгону натоўпу прымянялі то слёзатачывы газ, то пенамёты, то гумовыя дубінкі. 

З канца тыдня ў Каталоніі працягваецца ўсеагульная забастоўка. Пратэстуюць супраць прыгавораў, якія вынес Вярхоўны суд Іспаніі. Лідараў каталонскіх сепаратыстаў асудзілі на працяглыя турэмныя тэрміны. Масавыя пратэсты часта перарастаюць у беспарадкі. Самым жорсткім стаў мінулы тыдзень. Ахвяр няма, але пацярпелі сотні чалавек. Як спыніць канфлікт пакуль, здаецца, не ведае ніхто. 

За сітуацыяй уважліва сочыць і пасольства Беларусі ў Іспаніі. Дыпламаты рэкамендуюць без неабходнасці не наведваць людныя месцы, а таксама быць максімальна асцярожнымі з асабістымі рэчамі і асабліва дакументамі. Кіраўнік Жэнералітэта Каталоніі Кім Тора ў суботу прапанаваў афіцыйнаму Мадрыду без прамаруджання пачаць перамовы. Улады Іспаніі адмовіліся.