Прэтэндэнтаў двое - беларуска-латвійскі тандэм і Фінляндыя. Галасаванне пройдзе ў Кёльне. Пра нашы шанцы - Станіслаў Ліпскі.
На планетарным хакейным форуме сёння зацішша пасля чвэрцьфіналаў, медальныя разборкі стартуюць толькі заўтра, а сёння на парадку дня - кангрэс IIHF і галоўнае рашэнне - хто ж прыме турнір у 2021.
Судзячы па рэакцыі дэлегатаў кангрэса ўчора падчас фінальнай прэзентацыі беларуска-латвійскай заяўкі, менавіта наш альянс спадабаўся больш. Але гэта толькі пакуль знешні бок медаля, затое член савета дырэктараў КХЛ Аляксандр Мядзведзеў у гэтым пытанні ўжо сёння катэгарычны.
Аляксандр Мядзведзеў, член савета дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі: "Я думаю, лепш даць магчымасць правесці турнір Латвіі і Беларусі, таму што вы зробіце гэта годна, і будзе выдатны чэмпіянат".
Дарэчы, учора расіяне ўпэўнена выйшлі ў паўфінал чэмпіянату, перайграўшы зборную Чэхіі 3:0. Арлоў, Кучараў і Панарын закінулі, а вось Сяргей Плотнікаў вызначыўся галявой перадачай - на планетарным форуме ў Мінску нападаючы стаў чэмпіёнам планеты.
Моцны бок нашай заяўкі - бліскучы ўзровень правядзення турніру ў 2014. Узровень арганізацыі і запоўненыя трыбуны яшчэ свежыя ва ўспамінах тых, хто будзе галасаваць. Аднак Фінляндыя самастойна праводзіла ЧС аж у 2003, а ў выбары краіны - гаспадыні такіх спаборніцтваў гэтакая невідавочная чарговасць усё ж выконваецца.
Такім чынам, у 13:30 па мінскім часе галасаванне пачнецца, арганізатары разлічваюць, што да 15:00 вынік будзе вядомы. Мы ж пакуль чакаем і верым, што Беларусь і Латвія сёння перамогуць.













