Вучэнні "Захад-2017". Апошняя падрыхтоўка на палігоне Лосвіда

13 сентября 2017

Вучэнні "Захад-2017" пройдуць на шасці беларускіх палігонах і трох расійскіх пляцоўках. Апошняя падрыхтоўка сёння завяршылася на палігоне Лосвіда Віцебскай вобласці. Сёння тут прайшлі чарговыя заняткі. Асаблівая ўвага ў палявых умовах і побыту вайскоўцаў. З паўночнага рэгіёна рэпартаж Марыны Раманоўскай.

Яшчэ два крокі і байцы цалкам зліваюцца з восеньскім краявідам. Наглядальны пункт надзейна замаскіраваны галінкамі і травой. Назіранне вядзецца кругласутачна. Для брэсцкіх дэсантнікаў гэты палігон цалкам новы. З поўдня Беларусі на поўнач прывялі вучэнні "Захад-2017".

Гэта мабільная ўстаноўка "Зеніт". Яна дазваляе весці баявую працу па нізкалётных самалётах і верталётах, лёгкабраніраванай тэхніцы, вялікай колькасці пяхоты праціўніка. Таксама гэты мабільны комплекс можа выкарыстоўвацца падчас агнявой падтрымкі наступальных аперацый дэсантных падраздзяленняў.

Гвардыі сяржант Дзмітрый Цымбаліст, напэўна, справіўся б і з музычным інструментам - прозвішча абавязвае. Але зараз задача іншая. Служыць менавіта ў гэтай брыгадзе юнак марыў яшчэ седзячы за школьнай партай. Параілі сябры і родныя. Зараз у Дзмітрыя чатыры скачкі з парашутам. Але гэта, упэўнены, яшчэ толькі пачатак.

Асаблівая ўвага падчас вучэнняў і побыту салдат. У кожнай палатцы цёпла пры любым надвор'і. Хоць, гавораць дэсантнікі, ліўнем і паўночным ветрам іх не напалохаць.

Імаверна, аб гатоўнасці палігона да вучэнняў напішуць у наступным нумары гэтай ваеннай газеты. Нават знаходзячыся далёка ад цывілізацыі, вайскоўцы заўсёды ў курсе апошніх навін. У адведзены час - прагляд актуальных ТБ-праграм. Своеасаблівы сеанс пад адкрытым небам.

Галоўнай стратэгічнай задачай для вайскоўцаў Беларусі застаецца абарона краіны. Першы дзень сумесных вучэнняў ужо заўтра. Яны пройдуць на шасці палігонах Беларусі і трох расійскіх пляцоўках.