ЦВК праводзіць навучальныя семінары па выбарах

10 сентября 2019

Аб нюансах маючай адбыцца  кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу   гаварылі сёння ў Магілёве. Там прайшоў семінар-нарада старшыняў і сакратароў абласных, акруговых выбарчых камісій, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. У рэгіёне сфарміраваныя 13 акруговых выбарчых камісій. Максімальна ў іх прадстаўлена Федэрацыя прафсаюзаў. Ідзе актыўны прыём заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў. Гэтая праца завершыцца 12 верасня. 


Тэгі:

#Выборы 2019