ІДІЛ распаўсюдзіла відэа, дзе выканаўцы тэрактаў у Парыжы забіваюць заложнікаў

25 января 2016

Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" распаўсюдзіла чарговы відэаролік з забойствамі заложнікаў: сярод катаў - і выканаўцы тэрактаў у Парыжы ў лістападзе мінулага года. Экстрэмісты - чацвёра бельгійцаў, трое французаў і двое іракцаў выступілі з пагрозамі "ў адрас краін, якія прымаюць удзел у кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША". У прыватнасці, баевікі пагражаюць Вялікабрытаніі і прэм'еру краіны Дэвіду Кэмерану. Нагадаем, у ноч на 14-га лістапада 2015-га ў сталіцы Францыі адбылася серыя скаардынаваных тэрактаў. Загінулі 130 чалавек, каля 350-ці атрымалі раненні. Па ўсёй рэспубліцы было аб'яўлена надзвычайнае становішча. Адказнасць за напад узяла на сябе "Ісламская дзяржава". Улады Францыі і шэраг еўрапейскіх краін працягваюць пошук удзельнікаў парыжскіх атак і іх саўдзельнікаў.