Горад Бельпуч першым у Каталоніі абвясціў незалежнасць

26 октября 2017

Зроблена гэта было ў рамках акцыі "Выходзім на балконы", якую ініцыявалі прыхільнікі аўтаноміі. А Барселона паміж тым ізноў выйшла на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць ідэі афіцыйнага Мадрыда скарыстацца 155-м артыкулам канстытуцыі, які дазваляе абмежаваць незалежнасць. Лідар аўтаноміі Карлес Пучдэмон нават адмовіўся ад выступлення ў сенаце Іспаніі аб незалежнасці рэгіёна. Заўтра парламентарыі паспрабуюць пазбавіць Пучдэмона паўнамоцтваў кіраўніка Каталоніі і ўвесці там прамое кіраванне.