Незадоўга да Новага года ў пецярых дзяцей з Гродна з'явілася новая сям'я

29 декабря 2020

Прыёмныя бацькі Аляксандр і Марыя Венцкевічы ўзялі пад сваё крыло выхаванцаў дзіцячага дома. Новая сям'я будзе жыць у прасторным двухпавярховым катэджы, ключы ўрачыста перададзеныя дарослым і маленькім гаспадарам. Гэта ўжо восьмы такі дом у Гродне, пабудаваны ў рамках рэспубліканскай інвестыцыйнай праграмы. Побач з домам паліклініка і магазін, цераз дарогу - новая школа. Пакуль дом асвойваюць Эрык і Насця, і два браты і сястра - на аздараўленні.

Усяго ў Гродзенскай вобласці ўжо адкрыта 29 дамоў сямейнага тыпу.