Сумныя навіны для ласуноў: шакалад і кандытарскія вырабы стануць даражэйшымі

14 марта 2024
Ва ўсім свеце вырасце цана на шакалад з-за прыпынення работы перапрацоўшчыкамі какава-бабоў у Гане і Кот-д’Івуары. Заводы больш не могуць працаваць з-за росту цэн на сыравіну - паведамляе Рэйтэр. З пачатку года кошт какава-бабоў ужо падаражэў на 50 %. Так, у пачатку сакавіка быў усталяваны гістарычны максімум іх біржавога прайса - 7 тысяч долараў за тону. Спецыялісты лічаць, што сітуацыя, якая склалася ў Афрыцы, прывядзе да далейшага росту цэн на шакалад і іншыя групы кандытарскіх вырабаў, а сама вытворчасць какава-бабоў знізіцца на 11 %.