Маскву накрыў наймацнейшы лівень - вуліцы ператварыліся ў рэкі

27 апреля 2024

Маскву накрыў наймацнейшы лівень. У расійскай сталіцы выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў. Затоплены вуліцы, машыны літаральна плывуць па праезнай частцы. У найбліжэйшыя гадзіны Маскву чакаюць трапічная навальніца і моцны вецер. Камунальныя службы працуюць у надзвычайным рэжыме. Але дрэнажныя калектары не спраўляюцца, і вада паралізавала рух у шэрагу раёнаў горада. Перасоўвацца можна толькі ўплаў. Кадры заплыву публікуюць у сацыяльных сетках.