Як праходзіць галасаванне ў Швецыі і Латвіі

17 ноября 2019
У сталіцы паўночнай краіны - суседкі Беларусі, у Рызе, на гэты момант сваім правам скарысталіся 100 % заяўленых выбаршчыкаў.

"Нягледзячы на досыць дажджлівае, пахмурнае балтыйскае надвор'е, грамадзяне Рэспублікі Беларусь прыходзяць радасныя. У нас пададзена магчымасць прагаласаваць як тым грамадзянам, якія стала пражываюць на тэрыторыі Латвіі, так і тым, хто тут знаходзіцца часова ў сілу розных акалічнасцяў.

Так, мы падалі магчымасць прыехаць і прагаласаваць грамадзянам Беларусі, якія адпачываюць у санаторыях Беларусі ў Юрмале. Ёсць тыя, хто выконвае свой доўг упершыню, каму нядаўна споўнілася 18 гадоў. Такім грамадзянам выбарчая камісія ўручыла сувеніры з беларускай сімволікай". 

Як праходзіць галасаванне ў Швецыі, пацікавімся ў старшыні выбарчай камісіі ў Стакгольме Яраслава Марцінкевіча: "У новым пасольстве Беларусі ў Швецыі ўчастак для галасавання арганізаваны ўпершыню. Мы адказваем за Швецыю, Нарвегію і Данію часткова. Таксама на ўчастку было арганізавана датэрміновае галасаванне. Усё праходзіла спакойна. І вось сёння ў нас асноўны дзень галасавання, таксама ўсё без эксцэсаў. Грамадзяне прыходзяць, галасуюць..."

І дзве гадзіны таму стартавала галасаванне на выбарчых участках у Вашынгтоне і Нью-Ёрку. На сувязі - кіраўнік участковай камісіі ў Вашынгтоне Сяргей Нагорны. 


Тэгі:

#Выборы 2019