Беларусь падтрымлівае распрацоўку глабальнай эканамічнай стратэгіі для краін з сярэднім узроўнем прыбытку

17 мая 2013
і выступае за яе аб'яднанне з праграмай ААН па ўстойлівым развіцці

Аб гэтым сёння гаварылі на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску. Арганізатары форуму - МЗС Беларусі і еўрапейскі аддзел праграмы развіцця ААН. Аналітыкі Аб'яднаных Нацый прызнаюць: сёння менавіта Глабальны Поўдзень - у тым ліку Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Азія і Лацінская Амерыка выступаюць лакаматывамі глабальнага росту. У рамках праекта Беларусь дзеліцца нацыянальным і інтэграцыйным вопытам, прадастаўляе пляцоўку для дыялогу, прасоўвае нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы краін-партнёраў на сусветнай арэне. Так нашымі дыпламатамі ўжо падрыхтаваны праект рэзалюцыі ААН па ўстойлівым развіцці, пры гэтым беларуская ініцыятыва атрымала падтрымку Генеральнага сакратара Аб'яднаных Нацый.
Мінск - у якасці пляцоўкі для канферэнцыі – выбралі не выпадкова. Прадстаўнікі 2 дзясяткаў краін-удзельніц і дзясятка праграм Аб'яднаных Нацый адзначылі крэатыўны ўклад Беларусі ў глабальны праект развіцця. Плюс да ўсяго наша краіна лідзіруе ў рэгіёне па тэмпах росту чалавечага або гуманітарнага капіталу.