Экс-губернатар Арканзаса ўступіў у барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША

6 мая 2015

Экс-губернатар Арканзаса - рэспубліканец Майк Хакабі - уступіў у барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША. Гэта яго другая спроба. Ён ужо балаціраваўся ў 2008 годзе. А крыху раней пра планы ўзначаліць ЗША заявілі яшчэ два рэспубліканцы - нейрахірург Бэн Карсан і экс-прэзідэнт карпарацыі Hewlett-Packard Карлі Фіярына. Пытанне аб афіцыйным кандыдаце ад Рэспубліканскай партыі будзе канчаткова вырашана на партыйным з'ездзе ў Кліўлендзе ў сярэдзіне ліпеня.