Педагагічны ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з мемарыяльным комплексам "Хатынь"

20 июня 2023

Педагагічны ўніверсітэт сёння падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з мемарыяльным комплексам "Хатынь". У першую чаргу гэта магчымасць будучым экскурсаводам, якія вучацца ў ВНУ, праходзіць там практыку. Запланаваны і абмен літаратурай, правядзенне выязных куратарскіх заняткаў і сумесных навуковых даследаванняў. Ужо зараз студэнты БДПУ працуюць у студатрадах на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу.

БДПУ і мемарыяльны комплекс пачалі развіваць супрацоўніцтва яшчэ ў маі. Цяпер рэалізуецца сумесны грамадска-патрыятычны праект "Захоўваем гістарычную памяць у імя будучыні" для абмену вопытам і сумеснага пошуку новых форм працы.