Экаактывісты разлілі ў цэнтры Парыжа 300 літраў бутафорскай крыві

13 мая 2019

Услед за "жоўтымі камізэлькамі" на вуліцы Парыжа выйшлі экаактывісты. У цэнтры горада яны разлілі 300 літраў бутафорскай крыві. Такім чынам маніфестанты вырашылі заклікаць улады прыняць меры для захавання біяразнастайнасці на планеце. У пачатку мая ў Парыжы быў прадстаўлены даклад ААН, згодна з якім каля мільёна біялагічных відаў знаходзяцца пад пагрозай вымірання з-за чалавечай дзейнасці.