Наступствы зменлівага майскага надвор'я адчувае сельская гаспадарка

23 мая 2020
Зараз цвітуць яблыні, вішні, грушы, і пашкоджанні бутонаў могуць паўплываць на будучы ўраджай. Таксама мінусавыя тэмпературы небяспечныя для ранняй бульбы - замаразкі могуць пашкодзіць ўсходы. Рэзкую змену надвор'я ўжо адчулі і такія цеплалюбівыя культуры, як  кукуруза і проса, асабліва ў паўднёвых раёнах Мінскай вобласці. Большай увагі патрабуюць і яравыя збожжавыя - аграрыі ўносяць у глебу ўсе неабходныя ўгнаенні.