Малочна-таварны комплекс “Буева” - аўтаматызаваная вытворчасць і малако толькі класа экстра

23 мая 2020
Аўтаматызаваная вытворчасць і малако толькі класа экстра. Так выглядае сучасны малочна-таварны комплекс “Буева” ў Віцебскім раёне. Жывёлу тут даглядаюць робаты, а людзі толькі кантралююць іх працу. Калі гэты комплекс – новабудоўля, то ферма “Мішуткі”, што таксама належыць гаспадарцы “Рудакова”, прыклад разумнага падыходу да мадэрнізацыі старых будынкаў. На падмурках паўвекавых збудаванняў тут узвялі сучасны комплекс па адкорме кароў. Мэта – атрыманне добрых паказчыкаў па малаку, бо перапрацоўшчыкі чакаюць максімальнай загрузкі вытворчасці. 

Расказвае Вольга Маслоўская. Сучаснае абсталяванне, новыя тэналогіі і ўдосталь якаснай сыравіны. Першыя два пункты віцебскія вытворцы малочнай прадукцыі ўжо маюць у актыве. Зараз увага сканцэнтравана на атрыманні малака. Пакуль аб’ёмы пераапрацоўкі амаль удвая перавышаюць магчымасці АПК рэгіёна па пастаўках сыравіны. 

Рэцэпт ад дэфіцыту малака ў будучыні – мадэрнізацыя старых ферм і будаўніцтва сучасных рабатызаваных малочна-таварных комплексаў. Прыклад: комплекс "Буева" прадпрыемства "Рудакова". Узведзены шэсць гадоў таму, ён адпавядае ўсім сучасным патрабаванням: механічныя прыбіральнікі, масажоры, клімат-кантроль, ветыляцыя. Штучны інтэлект фактычна самастойна даглядае жывёл. Надоі, стан кожнай каровы, спажыванне корму - усё фіксіруе камп’ютар. 

Сярод работнікаў малочна-таварнага комплексу даярак ужо не знайсці

Замест іх на мадэрнізаванай ферме працуюць мехатронікі. Новая, але ўжо нярэдкая прафесія з’явілася, калі ў вытворчасці пачалі прымяняць сучасныя тэхналогіі. Выпускніцы Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Карына Чарнагаева і Вольга Бельчыкава кажуць: менавіта такія аб’екты разбураюць стэрэатып пра нязручнасць працы ў сельскай гаспадарцы. У гаспадарцы "Рудакова" маладыя спецыялісты паўтара месяца, размеркаванне сюды папрасілі самі. 

Папаўняюць дойны статак маладняком, што выгадавалі на ферме "Мішуткі"

У адрозненне ад комплексу "Буева" гэта не новабудоўля, а прыклад паспяховай мадэрнізацыі старых будынкаў. Узведзеныя ў 1978 годзе, да сярэдзіны 2000-х яны прыйшлі ў заняпад. Прадпрыемства ўклалася ў абнаўленне. У выніку створаны добрыя ўмовы для знаходжання маладняку і атрымання тэхналагічнага прыбаўлення ў вазе. 

Дарэчы, мадэрнізацыя жывёлагадоўчай галіны прадоўжыцца:  сёлета  на ферме "Буева" плануюць завяршыць будаўніцтва цэха для прыгатавання і захавання кармоў.