Першыя пашпарты з рук топ-менеджменту "Белай Русі"

13 марта 2015

Сёння ў сценах штаб-кватэры самага аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання краіны першыя ў сваім жыцці пашпарты з рук топ-менеджменту "Белай Русі" атрымалі 20 14-гадовых школьнікаў. А разам з пашпартам і кветкамі - падарункавае выданне Канстытуцыі Беларусі і эксклюзіўныя прэзенты ад грамадскай арганізацыі. У фірмовых рукзаках - усё, што можа спатрэбіцца і на інтэлектуальных, і на спартыўных спаборніцтвах. Яно і зразумела - кожны з іх у тым узросце, калі спрабуе свае сілы ў самых розных сферах, і робіць гэта паспяхова.

Знайшоўся час на свяце і для сур'ёзных размоў - адной з ключавых тэм стала тэма патрыятызму і вялікая дата - 70-годдзе Вялікай Перамогі. Ну, а калі кіраўніцтва "Белай Русі" запрасіла вучняў паўдзельнічаць у галоўных урачыстых мерапрыемствах, дзіцячыя вочы шчыра загарэліся.