Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін падвялі вынікі перамоў у Сочы

2 мая 2017

Сярод ключавых тэм двухбаковыя адносіны, барацьба з тэрарызмам, сітуацыя на Блізкім Усходзе і рэалізацыя мінскіх дамоўленасцяў. Лідары гатовыя працягваць работу ў нармандскім фармаце па Украіне. У бундэстагу і Крамлі выступаюць за няўхільнае выкананне мінскіх пагадненняў. Гаворачы наконт сітуацыі ў Сірыі, канцлер ФРГ і прэзідэнт Расіі асудзілі любое прымяненне хімзброі ў арабскай рэспубліцы. Яны маюць намер дабіцца ўсталявання рэжыму спынення агню ў рамках дыскусій у Астане. Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін сышліся ў меркаванні, што Масква і Берлін павінны заўсёды весці дыялог, нягледзячы на наяўныя праблемы.