"Белавія" аб'явіла аб распродажы білетаў

5 марта 2023
"Белавія" аб'явіла аб зніжках для сваіх кліентаў у дзень 27-годдзя кампаніі, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.

"Дорым промакод на зніжку: па промакодзе 27BELAVIA можна купіць білет са зніжкай 27 % ад тарыфу", - гаворыцца ў святочным рэлізе.

Аднак удакладняецца, што зніжка на таксы і зборы, уключаныя ў кошт білета, не распаўсюджваецца.

"Асаблівасць промакоду ў тым, што ён прымяняецца да ўсіх тарыфных брэндаў эканамічнага класа на любым рэгулярным рэйсе "Белавія", - вынікае з рэкламнай прапановы дзяржкампаніі. 

Таксама ў "Белавія" паведамілі, што колькасць промакодаў - 100 тысяч, а скарыстацца ім можна толькі сёння да 00:00.
Перыяд падарожжа -  з 6 сакавіка па 21 красавіка.