16 мірных жыхароў загінулі ў Сірыі пры чарговым удары кааліцыі на чале з ЗША

12 февраля 2019

Не менш за 16 мірных жыхароў загінулі ў Сірыі пры чарговым удары кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Сярод ахвяр сямёра дзяцей. Гэта паведамляе агенцтва САНА. Адзначаецца, што ўдар прыпаў на жылы раён у вёсцы Багуз. Таксама напярэдадні былі абстраляны некалькі вёсак сірыйскай правінцыі Эль-Кунейтра і бальніца.