Па месцах баёў Вялікай Айчыннай - школьнікі Беларусі і Расіі рыхтуюцца да двухтыднёвага тура на "Цягніку Памяці"

16 июня 2022

Вывучаць гісторыю Вялікай Айчыннай не толькі па падручніках. 200 школьнікаў з Беларусі і Расіі рыхтуюцца да вялікага патрыятычнага падарожжа. Да месцаў баявой славы дзвюх краін юных пасажыраў даставіць "Цягнік Памяці". Гэта сумесны праект Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі. Пачатак двухтыднёвага тура - 22 чэрвеня з Брэста. Пакуль удзельнікі ў чаканні паездкі, з імі сустрэўся Уладзіслаў Бондар.