Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Мытнага камітэта Беларусі Юрыя Сянько

30 января 2018

Пачнем з навіны гэтай гадзіны. Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Мытнага камітэта Беларусі Юрыя Сянько. Абмяркоўвалі супрацоўніцтва з Расіяй і ў цэлым сітуацыю на мытні. Ведамства працуе эфектыўна і мабільна. Летась у бюджэт спагнана больш сродкаў. Гэта гаворыць пра актыўную і празрыстую працу бізнесу. Мытня ставіла заслон кантрабандзе наркотыкаў - канфіскавана больш за тону псіхатропаў. Спыняюць беларускія спецыялісты і спробы правесці так званы санкцыйны тавар на тэрыторыю Расіі. Летась выключана з абарачэння такой прадукцыі на 9 мільёнаў долараў.