16 амерыканскіх штатаў падалі іск супраць Дональда Трампа

19 февраля 2019

16 амерыканскіх штатаў падалі іск супраць Дональда Трампа з-за дэкларацыі аб  надзвычайным здарэнні для будаўніцтва сцяны. Гэтая мера, нагадаем, дазволіць кіраўніку Белага дома атрымаць 8 мільярдаў долараў, неабходныя для пабудовы загароды на мяжы з Мексікай. У кангрэсе ініцыятыву Трампа не падтрымліваюць дэмакраты. Удакладняецца, што іск пададзены ў Федэральны акруговы суд у Сан-Францыска. У дакуменце гаворыцца, што ў амерыканскага лідара няма паўнамоцтваў у плане перанакіравання сродкаў для будаўніцтва сцяны, паколькі гэтыя выдаткі кантралюе кангрэс Злучаных Штатаў.