Новыя кірункі хірургічнай дапамогі развіваюць у Мінскай вобласці

20 сентября 2019

Новыя кірункі высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі. Першую ў Мінскай вобласці гібрыдную аперацыйную плануюць абсталяваць у абласной бальніцы. Таксама тут укараняць электронную сістэму, якая зможа падчас аперацыі віртуальна мадэліраваць сэрца пацыента і дапаможа хірургам максімальна дакладна выправіць паталогію. У цэлым малаінвазіўныя хірургічныя ўмяшанні дапамагаюць прадухіліць негатыўныя наступствы інфарктаў з мінімальным траўматызмам і наладзіць сардэчны рытм.

На тэрыторыі Мінскай абласной бальніцы плануюць пабудаваць і новы хірургічны корпус. Гэта дазволіць павысіць якасць меддапамогі ў розных кірунках, у тым ліку самых складаных, напрыклад, мікрахірургіі.