Прэм'ер Брытаніі закінуў нагу на стол падчас сустрэчы з лідарам Францыі

23 августа 2019

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан ізноў аказаўся ў цэнтры скандалу. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам брытанскі палітык, мабыць, пачуваўся настолькі камфортна, што паставіў нагу на журнальны столік. Праўда, імгненна скінуў яе, зірнуўшы ў бок прэсы. Аднак у сацсетках момант з цікавасцю абмяркоўваюць: землякі Джонсана крытыкуюць яго за такія паводзіны, а Эмануэль Макрон успрыняў інцыдэнт з гумарам. Аказалася, у гэты момант яны якраз абмяркоўвалі, што гэты столік можна выкарыстоўваць як падстаўку для ног. Што рашуча і зрабіў Борыс Джонсан.