У Мінску стартаваў Калядны турнір. Першымі выйшлі на лёд зборныя Славакіі і Швейцарыі

3 января 2019

Зборныя Славакіі і Швейцарыі першымі выйшлі на лёд "Чыжоўка-Арэны". У Мінску стартаваў юбілейны і самы шматлікі Калядны турнір. У гэтыя хвіліны праходзіць матч у групе С. Усяго 12 каманд выступяць на неафіцыйным чэмпіянаце свету. Ужо прыбылі амаль усе калектывы. Турнір пройдзе на дзвюх лядовых пляцоўках "Чыжоўка-Арэны".

І толькі што пачалося супрацьстаянне паміж камандай ААЭ і зборнай Балканаў. Таксама пасля цырымоніі адкрыцця фіны праэкзаменуюць немцаў. У 7 вечара гаспадары сустрэнуцца з камандай Міжнароднай федэрацыі хакея. Трансляцыя гэтага паядынку і ўрачыстай часткі пачнецца на "Беларусь 5" у 19:50.

Сёння стартуе і фінальны этап дзіцячых аматарскіх спаборніцтваў "Залатая шайба". Запланаваныя 4 паядынкі, два з якіх прыме малая арэна ў Чыжоўцы.