Італьянскі бізнес пашырыць сваю прысутнасць у Беларусі.

3 ноября 2017

У краіне створаная Асацыяцыя італьянскіх прадпрымальнікаў пад эгідай Усеагульнай канфедэрацыі італьянскай прамысловасці. Цырымонія падпісання дакументаў пра яе заснаванне адбылася сёння ў пасольстве Італіі ў Мінску.

Стэфана Б’янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Падпісанне дакумента мае два значэнні: пацвярджае ўстойлівую цікавасць італьянскага бізнесу да беларускага рынку і да самой Беларусі. З іншага боку, што ў краіне ствараюцца спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу. Гэтаму спрыяе сістэма лібералізацыі ў краіне".

Марка Тоцы, кіраўнік Асацыяцыі італьянскіх прадпрымальнікаў: "Задача: стварыць некамерцыйную арганізацыю, якая будзе спрыяць павелічэнню прысутнасці італьянскага бізнесу ў Беларусі. І якая магла б прыўнесці сюды італьянскі стыль яго вядзення. А гэта перш за ўсё".

Зараз асацыяцыя падасць прашэнне ў генеральны савет Італьянскай канфедэрацыі прамысловых прадпрыемстваў у Рыме пра сваё прызнанне ў якасці яе міжнароднага ўдзельніка.