Брусніцы ўжо можна збіраць і ў лясах Мінскай вобласці

24 августа 2019

Зразумела, спосабамі, якія не наносяць шкоды ягадніку. У адрозненні ад чарніц, брусніцы растуць гронкамі і іх вельмі лёгка збіраць. Яны добра захоўваюцца доўгі час і пры гэтым не страчваюць сваіх карысных уласцівасцей. 

Дажджлівае, але даволі цёплае надвор’е толькі спрыяе павелічэнню ўраджаю. З 2 верасня ў Мінскай вобласці афіцыйна збіраць можна будзе і журавіны.