Турнір "Мудрыкі-ўсходазнаўцы" аб'яднаў юных аматараў кітайскай мовы ў Мінску

2 апреля 2024

Эклектыка культурных і адукацыйных каштоўнасцей Беларусі і Расіі вачамі дзяцей. Сёння ў Дзень яднання народаў дзвюх краін міжнародны праект ладзіць і прымае 12-я гімназія Мінска. Турнір "Мудрыкі-ўсходазнаўцы" аб'яднаў юных аматараў кітайскай мовы. Гэта вучні пачатковых класаў гімназіі  і зборная каманда з некалькіх школ Вялікага Ноўгарада, якія выбралі ўсходні напрамак для навучання.

Перш чым пачаць інтэлектуальную гульню па свеце кітайскай філасофіі і традыцый,  сумеснае свята пачалі са знаёмства. У творчым фармаце з аўтарскімі інструментальнымі, вакальнымі і паэтычнымі замалёўкамі каманды прэзентавалі сваю малую радзіму - культурныя, геаграфічныя і гістарычныя асаблівасці Беларусі і Расіі.

Кітайская мова  з 1-га класа

18 гадоў таму 12-я гімназія стала адной з першых устаноў адукацыі сталіцы,  дзе пачалі выкладаць кітайскую мову.  Сёлета ўсходняму кірунку для паглыблення ў свет замежнай культуры і філасофіі з 1-га класа аддалі перавагу больш за 30 маленькіх вучняў.