У Гомелі праходзіць чэмпіянат Беларусі па спартыўным арыентаванні

13 июня 2017

Больш чым 300 юнакоў і дзяўчат удзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі па спартыўным арыентаванні. На турнір у Гомелі прыехалі ў асноўным тыя, хто займаецца ва ўстановах дадатковай адукацыі, а таксама выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Яны размясціліся ў палатачным лагеры, які разбілі на ўрочышча Казара. У першынстве прадстаўлены тры дыстанцыі - спрынтарская, класічная і двухэтапная эстафета.

Спартыўнае арыентаванне становіцца папулярным рухам сярод моладзі. У Беларусі ім займаюцца больш чым 10 тысяч навучэнцаў.