Галоўны дакумент грамадзянскай сталасці - у Дзень Канстытуцыі

15 марта 2017

Паводле традыцыі, менавіта сёння маладыя людзі атрымалі свае першыя пашпарты. Трыццаці пяці юнакам і дзяўчатам, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці сталіцы, дакумент уручыў асабіста мэр Мінска Андрэй Шорац. Сярод тых, хто атрымаў пашпарт, - пераможцы міжнародных спартыўных, музычных, навуковых і творчых спаборніцтваў.

Андрэй Шорац, старшыня Мінгарвыканкама: "Вядома, гэта павінна стымуляваць, і сёння мы лепшым уручаем пашпарт грамадзяніна, што, у тым ліку, і накладвае некаторыя абавязацельствы. Кожны індывідуальны, але, я мяркую, што пэўную выснову для сябе зробяць і зразумеюць, што для таго, каб чагосьці дабіцца ў жыцці, трэба працаваць, вучыцца, займацца спортам і вырастаць годным грамадзянінам сваёй краіны".

У ратушы разгарнулася і выстава юных вынаходнікаў, дзе мэр сталіцы ацаніў распрацоўкі сталічных школьнікаў. Сярод праектаў - самаробныя 3D-прынтар і дзіцячыя развівальныя трэнажоры.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя